Масавая ўборка кукурузы на зерне пачалася ў Беларусі
Фота з архіва 30 верасня, Мінск . Масавая ўборка кукурузы на зерне пачалася ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, убрана 5%, што складае 17 тыс. га ад плана 363 тыс. га. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Намалочана зерня кукурузы 115 тыс. т ураджайнасцю 66 ц/га. У разрэзе абласцей: Брэсцкая — 44 тыс. т, Гомельская — 27 тыс. т, Мінская — 22 тыс. т, Гродзенская — 11 тыс. т, Магілёўская — 9 тыс. т, Віцебская — 2 тыс. т.
Кукуруза на сілас убрана з 52% плошчаў, што складае 497 тыс. га.
Паводле аператыўных даных на 30 верасня, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу 9253 тыс. т. Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1389 тыс. га, што складае 92% ад плана 1500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 1076 тыс. га (72% ад плана).
Ільнотраста паднята на плошчы 41 тыс. га, што складае 94% ад планавых плошчаў. Пераварочванне стужак лёну зроблена на плошчы 23 тыс. га — 54% ад выцерабленага. Нарыхтавана льнотрасты 144 тыс. т.
Нарыхтавана 606 тыс. т сена — 85% ад плана, 12 781 тыс. т сенажу (89%), 10 452 тыс. т сіласу (51%), 6743 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў (67%).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 355 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 203% да плана.
Цукровыя буракі ўбраны з плошчы 44 тыс. га, што складае 40% ад плана 109 тыс. га. Накапана 1997 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 458 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская — 786 тыс. т, Гродзенская — 690 тыс. т, Брэсцкая — 326 тыс. т, Магілёўская — 172 тыс. т, Віцебская — 18 тыс. т, Гомельская — 5 тыс. т.
Бульба ўбрана з 52% плошчаў краіны, што складае 11 тыс. га ад плана 22 тыс. га. Накапана бульбы 380 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 332 ц/га. У разрэзе абласцей: Магілёўская — 101 тыс. т, Мінская — 93 тыс. т, Брэсцкая — 83 тыс. т, Гомельская — 41 тыс. т, Гродзенская — 38 тыс. т, Віцебская — 24 тыс. т.
Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 65 тыс. т ураджайнасцю 332 ц/га, што на 73 ц/га вышэй за мінулагодні паказчык. Засеяныя плошчы складаюць больш як 3 тыс. га, ужо ўбрана 44%.





