Спорт

Марціновіч пакінуў пасаду галоўнага трэнера «МЛ Віцебск»

Фота МЛ «Віцебск» 27 красавіка, Мінск . Футбольны клуб «МЛ Віцебск» аб’явіў аб адстаўцы трэнерскага штаба на чале з Міхаілам Марціновічам,

У дамашнім паядынку пятага тура чэмпіёны Беларусі не змаглі перайграць на сваім полі брэсцкае «Дынама», згуляўшы ўнічыю — 0:0. Гэта другая нічыя «МЛ Віцебск» на старце бягучага чэмпіянату Беларусі. Цяпер віцябчане займаюць другое месца, набраўшы 11 ачкоў. На два балы больш у мінскага «Дынама», з якім «МЛ Віцебск» сустрэнецца 3 мая ў гасцявым паядынку шостага тура.

Чакаецца, што на гэтым тыдні «МЛ Віцебск» узначаліць 48-гадовы расійскі спецыяліст Магамед Адзіеў, ён да нядаўняга часу ўзначальваў самарскія «Крылы Саветаў», за якія выступаюць беларусы Кірыл Пячэнін і Арцём Шуманскі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»