Спорт

Беларус Глінчук другі год запар узяў бронзавую ўзнагароду чэмпіянату свету па барацьбе

Павел Глінчук. Фота з архіва Беларускай федэрацыі барацьбы 26 кастрычніка, Мінск . Беларус Павел Глінчук стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату свету па барацьбе 2026 года ў сталіцы Казахстана Астане,

Прадстаўнік грэка-рымскага стылю стаў прызёрам у самай цяжкай вагавай катэгорыі да 130 кг, у паядынку за трэцяе месца Глінчук з лікам 3:1 перамог Рафаэля Цыцуашвілі з Узбекістана. Год таму беларус заваяваў бронзавую ўзнагароду планетарнага форуму ў Харватыі, а ў красавіку 2026-га стаў трэцім на чэмпіянаце Еўропы ў Албаніі.

На старце турніру ў Астане Павел перамог азербайджанца Сархана Мамедава, у чвэрцьфінале прайшоў Абдэлаціфа Махамеда з Егіпта, але ў паўфінале ўступіў венгру Дарыусу Вітэку. Галоўны старт сезона з удзелам амаль 900 барцоў з 135 краін прадоўжыцца ў Казахстане па 1 лістапада. Беларусь прадстаўляюць 17 атлетаў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»