Спорт

Мінскія дынамаўцы завершаць дамашнюю серыю матчам з «Ак Барсам» 

Фота ХК «Дынама-Мінск» 18 кастрычніка, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» ў нядзельным матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ прымуць казанскі «Ак Барс»,

У бягучым месяцы «зубры» правялі сем матчаў, з якіх выйгралі тры. Казанцы пачалі кастрычнік з чатырох паражэнняў запар, і толькі гэтымі днямі перапынілі няўдачную серыю. Пасля 16 гульняў абедзве каманды набралі па 17 ачкоў: «Дынама» ідзе 7-м на Захадзе, «Ак Барс» — 6-ы на Усходзе. Колеры казанскага клуба абараняе экс-капітан мінчан Андрэй Стась, які 12 кастрычніка закінуў першую шайбу за новую каманду.

У мінулым сезоне «Ак Барс» выбіў «Дынама» з плэй-оф Кубка Гагарына, выйграўшы чвэрцьфінальную серыю з лікам 4:0. Абодва паядынкі рэгулярнага чэмпіянату-25/26 засталіся за «зубрамі» (4:3, 7:3), гэтак жа як і перадсезонны матч на Кубку мэра Масквы 27 жніўня (2:1). Новая сустрэча каманд стартуе ў «Мінск-Арэне» ў 17.10, супраць былога клуба згуляе форвард «Дынама» Уладзімір Алістраў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»