Лукашэнка: трэба ўкладваць у сялян, у зямлю
20 лістапада, Смаргонь . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае ў большай меры звяртаць увагу на развіццё сельскіх тэрыторый. Не толькі ў вытворчых маштабах, але і за кошт асабістых падворкаў і сядзіб. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час размовы з работнікамі буйнога прадпрыемства па перапрацоўцы алейных культур у Смаргоні,
«Трэба ўкладваць у сялян, у зямлю. Усе вы, працэнтаў 70, напэўна, людзі вясковыя. Прыехалі ў горад. А там людзей усё менш і менш, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Трэба дапамагаць сялянам. Не таму, што я сам вясковы, некалі працаваў у сельскай гаспадарцы. Я разумею, што вёска — гэта нашы прадукты харчавання і адзенне».
Асабліва ў гэтых адносінах Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на моладзь. «Нам трэба акуратненька сваё грамадства накіроўваць туды, куды трэба. І пераконваць іх, як я часта гавару, што бульба расце не ў «айфонах», а там (на зямлі. — Заўвага ). І для таго, каб рапсавы алей або яшчэ нешта атрымаць, трэба стварыць за паўмільярда долараў прадпрыемства і там ціснуць гэты алей».
/Будзе дапоўнена/.






