Лукашэнка павіншаваў парламентарыяў з 30-годдзем з дня ўтварэння Нацыянальнага сходу
Фота з архіва 27 лістапада, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі з 30-годдзем з дня ўтварэння Нацыянальнага сходу. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Стварэнне ў 1996 годзе двухпалатнага парламента стала важным этапам у развіцці нацыянальнай дзяржаўнасці, фарміраванні інстытутаў сапраўднай дэмакратыі, умацаванні законнасці, міру і згоды ў грамадстве», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Нацыянальны сход — адзін з ключавых элементаў сістэмы органаў улады, які забяспечвае прыняцце эфектыўных заканадаўчых актаў.
«За трыццацігадовы перыяд парламентарыі ўсіх скліканняў адобрылі больш за дзве з паловай тысячы законаў, накіраваных на ўмацаванне суверэнітэту і бяспекі краіны, развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы, пашырэнне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне, — падкрэсліў Прэзідэнт. — Перакананы, што дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі будуць і ў далейшым дэманстраваць высокі прафесіяналізм, неабыякавае стаўленне да справы, дапамагаць людзям у вырашэнні іх надзённых праблем».
Аляксандр Лукашэнка пажадаў парламентарыям здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднай Айчыны.





