Лукашэнка: Дзень народнага адзінства сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць
17 верасня, Мінск . Дзень народнага адзінства сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі суайчыннікам з нагоды гэтага свята, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«17 верасня 1939 года — дзень уз’яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 гадоў. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перагарнуўшы якую нацыя аб’ядналася і з’ядналася. Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў — аснова міру і згоды ў Беларусі. «Мэта і сэнс жыцця кожнага — захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў», — адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі суайчыннікам з Днём народнага адзінства
Дарагія беларусы!
Віншую вас з Днём народнага адзінства.
17 верасня 1939 года — дзень уз’яднання беларускага народа. Дзень вяртання роднай зямлі, аддадзенай без нашай волі на доўгія 18 гадоў. Гэта драматычная і ў той жа час гераічная старонка, перагарнуўшы якую нацыя аб’ядналася і з’ядналася.
Сёння мы адзначаем свята, якое сімвалізуе нацыянальную годнасць і гістарычную справядлівасць. На працягу стагоддзяў гэтыя каштоўнасці нас збліжалі і рабілі мацнейшымі.
Любоў да Радзімы, шанаванне сваіх вытокаў, пачуццё гонару за народ і ўсё створанае ім на працягу стагоддзяў — аснова міру і згоды ў Беларусі. Мэта і сэнс жыцця кожнага — захаваць наш агульны дом у імя шчаслівай будучыні дзяцей і ўнукаў.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка,
17 верасня 2026 года.





