Прэзідэнт

Лукашэнка ў віншаванні БДМУ: вы рыхтуеце спецыялістаў, для якіх медыцына становіцца справай жыцця 

Фота з архіва 30 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў, ветэранаў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта са 105-годдзем з дня заснавання ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што БДМУ з’яўляецца вядучым медыцынскім навукова-адукацыйным цэнтрам краіны, які пацвердзіў высокі статус на міжнароднай арэне: «Захоўваючы лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі, паспяхова прымяняючы перадавыя тэхналогіі і клінічную практыку ў навучанні, вы рыхтуеце кваліфікаваных спецыялістаў, для якіх медыцына становіцца справай жыцця».
«Прыміце словы ўдзячнасці за высокі прафесіяналізм, адказнасць у вырашэнні актуальных задач па захаванні здароўя нашых грамадзян. Упэўнены, што і ў далейшым, выхоўваючы новае пакаленне ўрачоў, вы прадоўжыце ўносіць уклад у развіццё нацыянальнай аховы здароўя», — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў калектыву ВНУ і студэнтам поспехаў, дасягнення мэт у іх высакароднай справе, шчасця, міру і дабра. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»