Грамадства

Кушнарэнка: здароўе народа — фундамент устойлівага развіцця дзяржавы 

Аляксей Кушнарэнка. Фота з архіва 25 мая, Мінск . Здароўе народа — фундамент устойлівага развіцця дзяржавы, падкрэсліў старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка на пасяджэнні аблвыканкама па выніках выканання дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

У Мінскай вобласці з 2021 па 2025 гады завяршылі рэканструкцыю і мадэрнізацыю 2-й чаргі радзільнага дома Салігорскай ЦРБ, рамонт аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, адкрылі пасля рэканструкцыі педыятрычны корпус клінічнага радзільнага дома. У цэнтральным рэгіёне да 28 адзінак павялічылася колькасць перасовачных фельчарска-акушэрскіх пунктаў і інш.

«Мы павінны ствараць і развіваць такія ўмовы, каб кожны чалавек, незалежна ад узросту і месца пражывання, меў роўныя магчымасці для захавання і ўмацавання свайго здароўя. Гэта прадугледжвае даступнасць якаснай медыцынскай дапамогі, развіццё прафілактыкі захворванняў, фарміраванне ў грамадзян адказнасці да ўласнага здароўя», — адзначыў Аляксей Кушнарэнка.

У Мінскай вобласці палепшылася даступнасць першаснай медыцынскай дапамогі, знізілася дачасная смяротнасць і скарацілася спажыванне тытуню. На працягу 2025 года больш як 800 тыс. жыхароў Мінскай вобласці прайшлі дыспансерызацыю.

У цэнтральным рэгіёне павялічылася эфектыўнасць перадабортнага псіхалагічнага кансультавання, дзякуючы якому захавана 1738 цяжарнасцей, спроба ЭКА бясплатна прадастаўлена 1097 сямейным парам, паменшыўся каэфіцыент дзіцячай смяротнасці і павялічылася колькасць шматдзетных сем’яў да больш як 21 тыс.

Усяго на фінансаванне праграмы за пяць гадоў накіравана больш як 6,8 млн руб.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»