Спорт

Курачкіна пазмагаецца за бронзу чэмпіянату свету ў Астане

Ірына Курачкіна. Фота з архіва 27 кастрычніка, Мінск . Беларуска Ірына Курачкіна не змагла прабіцца ў фінал чэмпіянату свету па барацьбе 2026 года, які праходзіць у Астане,

Выступленні на галоўным старце сезона трохразовая чэмпіёнка Еўропы Курачкіна пачала з перамог над прадстаўніцамі Індыі і Турцыі, але ў паўфінале ўступіла медалістцы парыжскай Алімпіяды Хун Кэсінь. 28 кастрычніка беларуска аспрэчыць трэцяе месца з пераможцай пары Магдалена Глодак (Польшча) — Хулан Батхуяг (Манголія). У сваёй кар’еры Ірына ўжо тройчы станавілася бронзавым прызёрам ЧС (2017, 2019, 2024).

Таксама шанц на медаль турніру ў Астане захоўваюць Наталля Варакіна (да 50 кг) і Настасся Зімянкова (да 76 кг). Абедзве беларускі пацярпелі няўдачы ў другім крузе, але дзякуючы выхаду іх крыўдзіцелек у фіналы нашы дзяўчаты атрымалі магчымасць пазмагацца ў суцяшальных раўндах за бронзу. Схваткі з удзелам Наталлі і Настассі пройдуць заўтра раніцай.

Раней выступленні на планетарным форуме завяршылі прадстаўнікі грэка-рымскай барацьбы, беларускія класікі заваявалі тры медалі. Кірыл Маскевіч узяў золата ў вазе да 97 кг, а Шуай Мамедаў (да 77 кг) і Павел Глінчук (да 130 кг) сталі трэцімі. Чэмпіянат свету з удзелам каля 900 барцоў з 135 краін прадоўжыцца ў Казахстане па 1 лістапада.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»