Мужчынская і жаночая каманды «Мінска» выйгралі Суперкубак Беларусі па хакеі на траве
Фота з архіва 6 верасня, Мінск . У Баранавічах разыграны першыя трафеі новага сезона ў беларускім хакеі на траве — мужчынскі і жаночы Суперкубак краіны,
У дзяўчат трафей аспрэчвалі чэмпіён Беларусі сезона-25/26 ХК «Мінск» і ўладальнік нацыянальнага Кубка гродзенскі «Рытм». Матч закончыўся перамогай сталічных дзяўчат з лікам 4:3, хет-трык аформіла Наталля Шцін, а аўтарам вырашальнага дакладнага кідка стала Вольга Маскалевіч.
У хлопцаў на баранавіцкім стадыёне сустрэліся брэсцкі «Будаўнік» (чэмпіён) і «Мінск» (уладальнік Кубка). Сталічны клуб быў мацнейшы з рэзультатам 5:2, чатыры мячы за мінчан забіў Павел Корсік.





