МЖКГ прапанавала паведамляць аб праблемах пры падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду
Фота з архіва 14 верасня, Мінск . Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі адкрывае зваротны канал сувязі па пытаннях падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
«Адкрыты дзверы ў падвал або на паддашак, ёсць праблемы з вокнамі, уваходнымі або тамбурнымі дзвярамі? Заўважылі пашкоджаную цеплаізаляцыю на цеплатрасе, пару з калодзежа або ліўнёўкі? Раскажыце нам аб гэтым — ваша паведамленне дапаможа своечасова звярнуць увагу на сітуацыю», — расказалі ў МЖКГ.
Паведаміць аб праблеме можна праз чат у Telegram-канале міністэрства. Неабходна апісаць праблему, назваўшы канкрэтны адрас і інфармацыю аб тым, што менавіта адбылося або патрабуе ўвагі. Пры неабходнасці можна прымацаваць фота. Таксама ўказаць на праблему можна праз Instagram-акаўнт МЖКГ. «Чым больш падрабязна вы апішаце сітуацыю і ўкажаце адрас, тым больш аператыўна мы зможам разабрацца», — нагадалі ў ведамстве.






