Справаздачу аб выкананні бюджэту фонду сацабароны насельніцтва за 2025 год зацвердзілі ў Савеце Рэспублікі
Фота з архіва 30 чэрвеня, Мінск . На пасяджэнні трэцяй сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання адобраны праект закона «Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2025 год»,
«Бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2025 год быў зацверджаны з даходам у суме 32,8 млрд рублёў, расходамі — 32,3 млрд рублёў з перавышэннем даходаў над расходамі за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ў суме 501 млн рублёў. Фактычныя даходы бюджэту фонду за 2025 год склалі 36,2 млрд рублёў», — адзначыў міністр працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.
/Будзе дапоўнена/.






