Эканоміка

Колькі работнікаў працуе ў АПК, расказалі ў Белстаце 

Фота з архіва 13 лістапада, Мінск . Нацыянальны статыстычны камітэт прадставіў статыстычны агляд да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК, які ў 2026 годзе адзначаецца 15 лістапада, .

Па выніках 2025 года ў арганізацыях сельскай гаспадаркі краіны працавалі 229 тыс. чалавек (6,4% ад колькасці працуючых), у харчовай прамысловасці — 156,6 тыс. человек (4,4%). У галінах адпаведна занята 62,5% і 51,3% мужчын, 37,5% і 48,7% жанчын. Вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю маюць 34,7% і 52,9% работнікаў, прафесійна-тэхнічную — 34,6% і 31,5%. 

Сярэдні ўзрост працуючых — 44,8 і 41,9 года. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў сельскай гаспадарцы ў студзені-верасні 2026 года перавысіла 2,5 тыс. рублёў (на 17,2% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года), у харчовай прамысловасці — 3 тыс. рублёў (на 12,9% больш).

Уклад сельскагаспадарчай вытворчасці ў ВУП у 2025 годзе склаў 6,3%. На прадукцыю жывёлагадоўлі прыпадае 54,4% аб’ёму вытворчасці, на прадукцыю раслінаводства — 45,6%. 

На душу насельніцтва атрымана 1007 кг збожжа, 335 кг бульбы, 298 кг агародніны, 41 кг пладоў і ягад, 1012 кг малака, 146 кг мяса і 429 штук яек.

Доля харчовай прамысловасці ў агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці — 27,8%.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»