Грамадства

Колькі беларусаў сёлета будуць забяспечаны бясплатнымі і льготнымі пуцёўкамі ў санаторыі

Фота з архіва Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» Мінадукацыі: у ВНУ больш за ўсё бюджэтных месцаў выдзелена на інжынерныя спецыяльнасці РІКВ апрабоўвае выдачу электроннага сертыфіката вынікаў ЦЭ і ЦТ на базе трох універсітэтаў 31 мая, Мінск . Колькі чалавек сёлета будуць забяспечаны бясплатнымі і льготнымі пуцёўкамі ў санаторыі, расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».

Аляксандр Цай адзначыў, што нямногія дзяржавы могуць пахваліцца такім аб’ёмам фінансавання, які накіроўваецца на ўмацаванне і захаванне здароўя насельніцтва, у першую чаргу дзяцей. «У мінулым годзе з бюджэту на забеспячэнне бясплатнымі і льготнымі пуцёўкамі накіравана 290 млн рублёў. На бягучы год выдзелена 328 млн рублёў. Чакаецца, што за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і «Белдзяржстраху» будзе забяспечана лячэнне і аздараўленне каля 775 тыс. чалавек», — расказаў ён.

У прыярытэце дзеці: усе дзеці, якія маюць паказанні, забяспечваюцца бясплатнымі пуцёўкамі на санаторна-курортнае лячэнне. Каля 70 працэнтаў фінансавання накіроўваецца на арганізацыю санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення дзяцей. «У гэтым годзе бясплатнымі і льготнымі пуцёўкамі забяспечваецца каля 719 тыс. дзяцей — гэта фактычна 50 працэнтаў дзіцячага насельніцтва рэспублікі. Такі ахоп захоўваецца штогод. Асобная ўвага ўдзяляецца санаторна-курортнаму лячэнню дзяцей-інвалідаў, дзяцей, якія пражываюць на забруджаных тэрыторыях», — звярнуў увагу намеснік дырэктара.

Падтрымка дзяржавы сапраўды высокая. «Магчыма, толькі ў Расійскай Федэрацыі, адносна колькасці насельніцтва, магчымы супастаўныя сумы. Іншыя краіны малаверагодна прадугледжваюць такое фінансаванне на ўмацаванне здароўя нацыі, і ў першую чаргу дзяцей», — заўважыў ён.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»