Электразабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў Беларусі адноўлена — Мінэнерга
23 жніўня, Мінск . У Беларусі адноўлена электразабеспячэнне ўсіх населеных пунктаў. Па стану на 22.22 усе населеныя пункты краіны забяспечаны электраэнергіяй, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.
За час непагоды парушэнні электразабеспячэння фіксаваліся ў больш як 889 населеных пунктах. Аварыйна-аднаўленчыя работы вяліся бесперапынна, у тым ліку на цяжкадаступных участках. Для ліквідацыі наступстваў стыхіі былі задзейнічаны каля 397 аварыйных брыгад, 471 адзінка тэхнікі і 52 дызель-генератарныя ўстаноўкі. Цяпер задзейнічаны 2 дызель-генератарныя ўстаноўкі, вядзецца работа па 41 заяўцы спажыўцоў у сетках 0,4 кВ.
Сітуацыя застаецца на кантролі Мінэнерга. Энергетыкі прадаўжаюць работу ва ўзмоцненым рэжыме, вядуць маніторынг стану электрасеткавага комплексу і гатовы аператыўна рэагаваць на магчымыя змяненні абстаноўкі.






