У свеце

Колькасць загінулых пры абрушэнні даху школы ў Пакістане ўзрасла да 35

Фота АР 15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сама меней 34 вучні і настаўнік загінулі ў выніку абрушэння даху прыватнай школы ў Пешавары на паўночным захадзе Пакістана. Яшчэ не менш як 45 чалавек атрымалі раненні, паведамляе Geo TV са спасылкай на паліцыю.

Большасць загінулых дзяцей былі малодшыя за 13 гадоў. Выратавальная аперацыя прадаўжалася чатыры-пяць гадзін.

Раней паведамлялася аб 30 загінулых пры абрушэнні будынка. У мясцовай паліцыі заявілі, што дах школы быў дрэнна пабудаваны, а будынак размяшчаўся ў густанаселеным раёне, дзе вузкія вуліцы ўскладнілі правядзенне выратавальнай аперацыі. Увогуле ў школе навучалася 110 дзяцей. У момант абрушэння даху ў класах на верхнім паверсе знаходзілася каля 30 дзяцей. Па факце здарэння будзе ўзбуджана справа. Уладальніка школы затрымалі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»