Кіраўнікі дзяржаў — членаў ШАС падпісалі пакет дакументаў па выніках саміту ў Бішкеку
1 верасня, Бішкек . Кіраўнікі дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах,
Цырымонія падпісання адбылася па выніках саміту ШАС у Бішкеку.
Галоўным дакументам стала Бішкекская дэкларацыя 25-годдзя ШАС. Таксама падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у Хартыю ШАС, які накіраваны на ўдасканаленне дзейнасці арганізацыі. Ён афармляе ўнясенне ў Хартыю ШАС змяненняў, звязаных з замацаваннем Універсальнага і Антынаркатычнага цэнтраў у якасці пастаянна дзеючых органаў ШАС, увядзеннем новай катэгорыі «Партнёр ШАС», наданнем афіцыйнага статусу англійскай мове.
У мэтах павышэння эфектыўнасці транспартнай інфраструктуры і паляпшэння лагістыкі прыняты план дзеянняў па развіцці партоў і лагістычных цэнтраў дзяржаў — членаў ШАС на 2026-2030 гады. Узгоднена Канцэпцыя стварэння рэгіянальных цэнтраў апрацоўкі даных, вылічальных магутнасцей і развіцця індустрыі штучнага інтэлекту ў ШАС.
Старшынства ў ШАС у 2026-2027 гадах ад Кыргызстана пераходзіць да Пакістана. Рашэннем кіраўнікоў дзяржаў турыстычнай і культурнай сталіцай арганізацыі на гэты перыяд аб’яўлены пакістанскі горад Лахор.






