Спорт

Зборная Беларусі стартуе ў кваліфікацыі ЧС па міні-футболе

Зборная Беларусі правяла перадгульнявую трэніроўку. Фота mini-football.by 20 кастрычніка, Мінск . Зборная Беларусі па міні-футболе стартуе ў адборачным турніры чэмпіянату свету 2028 года,

Свой першы паядынак у кваліфікацыйнай групе 6 падапечныя Аляксандра Чэрніка правядуць сёння ў Астане з камандай Казахстана (пачатак гульні ў 18.00; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). Затым беларусы ў намінальна дамашніх сустрэчах у славацкім Гумене прымуць зборныя Албаніі (6 лістапада) і Казахстана (10 лістапада). Апошні матч асноўнага адборачнага этапу беларуская каманда правядзе 26 лютага 2027 года ў Тыране.

Прама ў элітны раўнд еўрапейскай кваліфікацыі выйдуць пераможцы 12 груп і чатыры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Астатнія восем уладальнікаў другіх месцаў згуляюць у стыкавых матчах і вызначаць яшчэ чатырох удзельнікаў элітнага этапу. Па выніках адборачнага турніру на чэмпіянаце свету згуляюць сем еўрапейскіх зборных, але калі права правядзення фінальнай стадыі будзе даверана нацыянальнай асацыяцыі УЕФА, то яе зборная атрымае прамую пуцёўку, і па выніках кваліфікацыі на чэмпіянат свету трапяць толькі шэсць еўрапейскіх каманд.

Фінальны этап 11-га планетарнага форуму пройдзе з 7 па 29 кастрычніка 2028 года, у ім прымуць удзел 24 каманды з усіх кантынентаў. Беларусы яшчэ ні разу не выступалі ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету па міні-футболе.

У вырашальным паядынку мінулага сусветнага першынства, якое адбылося ў 2024 годзе ва Узбекістане, зборная Бразіліі з лікам 2:1 адолела аргенцінцаў, заваяваўшы шосты тытул. Два разы чэмпіёнамі планеты станавіліся іспанцы, па адным разе золата бралі партугальцы і аргенцінцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»