Грамадства

Да +18°С чакаецца ў Беларусі 20 кастрычніка

20 кастрычніка, Мінск . У Беларусі сёння тэмпература паветра днём складзе плюс 10-16 градусаў, па паўднёвым усходзе месцамі — да плюс 18. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Будзе воблачна з праясненнямі. Раніцай на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Днём пераважна без ападкаў, невялікія чакаюцца месцамі толькі на паўднёвым захадзе. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, днём па паўднёвым захадзе месцамі з парывамі да 12 м/с.

Больш цікавых прагнозаў глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»