Эканоміка

Кіраўнік Якуціі аб супрацоўніцтве з Беларуссю: зроблена вельмі шмат

Саха Айсен Нікалаеў і Дзмітрый Крутой 1 кастрычніка, Мінск . Супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Рэспублікай Саха (Якуція) пашыраецца, адзначыў у каментарыі кіраўнік Рэспублікі Саха Айсен Нікалаеў па выніках сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрыем Крутым, якая адбылася на палях міжнароднай прамысловай выстаўкі «ІНАПРАМ. Беларусь».

«Мы абмеркавалі ход выканання даручэнняў Прэзідэнта Беларусі, якія былі дадзены па выніках нашага візіту двухгадовай даўнасці. Зроблена вельмі шмат. Мы бачым, як рэальна павышаецца і тавараабарот, рэальна паляпшаецца і сэрвіснае абслугоўванне беларускай тэхнікі, якая працуе на якуцкіх прадпрыемствах, ёсць зрухі ў галіне пашырэння сувязей паміж бізнес-супольнасцю», — адзначыў Айсен Нікалаеў.

«Асабліва мы адзначылі супрацоўніцтва ў інавацыйнай сферы і сферы гуманітарных, культурных сувязей. Учора падпісана пагадненне паміж «Беларусьфільмам» і «Сахафільмам» аб стварэнні сумеснага поўнаметражнага фільма, які, мы спадзяёмся, выйдзе на вялікія экраны ў 2028 годзе», — сказаў кіраўнік Якуціі.

Айсен Нікалаеў выказаў надзею, што сённяшняя сустрэча з Дзмітрыем Крутым пасадзейнічае яшчэ большаму ўмацаванню супрацоўніцтва Рэспублікі Саха з Беларуссю.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»