Грамадства

Карціна БЕЛТА да Года беларускай жанчыны перададзена Касцюковіцкаму краязнаўчаму музею 

6 верасня, Касцюковічы . Карціна БЕЛТА да Года беларускай жанчыны перададзена Касцюковіцкаму краязнаўчаму музею,

У стварэнні карціны прынялі ўдзел жыхары і госці Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах. Фінальныя штрыхі да партрэта дабавілі ў час наведвання пляцоўкі БЕЛТА намеснік прэм’ер-міністра Наталля Пяткевіч, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец і старшыня Касцюковіцкага райвыканкама Наталля Асмалоўская.
«Нам вельмі спадабалася ідэя стварэння карціны і беларуска, якая атрымалася. Яна маладая, прыгожая, поўная сіл. Я бачыла, з якім задавальненнем усе яе малявалі. Дзякуй БЕЛТА за крэатыўны падарунак. Ён упрыгожыць наш музей і застанецца яркім напамінам пра Дзень беларускага пісьменства», — падкрэсліла Наталля Асмалоўская.
Фота Алега Файніцкага

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»