Качанава: парламентарызм у нашай краіне з’яўляецца асновай, прававым фундаментам
Наталля Качанава. Фота з архіва 10 лістапада, Мінск . Пасля развалу Савецкага Саюза нашай краіне трэба было вызначацца, як жыць далей, працаваць. І для ўсяго гэтага неабходны быў прававы фундамент, заканадаўчая база. Гэта адзначыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1»,
«Па ініцыятыве Прэзідэнта нашай краіны прайшоў рэферэндум. З’явіўся двухпалатны парламент. І праз 30 гадоў мы бачым, што гэта было абсалютна правільнае рашэнне, якое падтрымаў народ. Наша краіна — прававая дзяржава, а прававая дзяржава жыве па законах, якія павінны быць актуальнымі, своечасовымі, садзейнічаць развіццю Беларусі як суверэннай, незалежнай дзяржавы», — расказала Наталля Качанава.
Яна таксама падкрэсліла, што парламентарызм у нашай краіне сёння з’яўляецца асновай, прававым фундаментам, які быў пабудаваны за гэтыя гады. “Хачу сказаць, што першаму скліканню было няпроста. Цяпер мы падводзім вынікі 30-годдзя і прынялі рашэнне сустрэцца з тымі, хто на працягу гэтых гадоў працаваў у Савеце Рэспублікі. Цікава слухаць тых, хто стаяў каля вытокаў. Тады, калі людзі разумелі, што трэба вельмі хутка, тэрмінова працаваць для таго, каб стварыць прававую базу ў новай дзяржаве. Тыя, хто прыйшоў працаваць у Савет Рэспублікі, тады працавалі як малады Прэзідэнт. За 30 гадоў гэта ўсяго 395 чалавек, лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці, горада Мінска. У першым скліканні яны зрабілі сур’ёзную работу для таго, каб вось гэтыя законы былі накіраваны на развіццё нашай суверэннай дзяржавы», — расказала Наталля Качанава.
Як падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі, за першае скліканне было прынята 18 кодэксаў. «Гэта вялізная работа. Наогул за гэтыя 30 гадоў у нас было прынята каля 3 тыс. законапраектаў, цяпер законаў. На сённяшні дзень у краіне дзейнічаюць 2485 законаў і 25 кодэксаў. І самае галоўнае, той пасыл, пра які заўсёды гаварыў Прэзідэнт, што народ вызначае сваю краіну, а значыць і законы павінны быць такія, якія ідуць ад зямлі, ад народа», — адзначыла Наталля Качанава.




