Грамадства
Каля 28 тыс. аўтамабіляў-таксі зарэгістравана ў рэестры аўтамабільных перавозак у Беларусі
Фота з архіва 18 ліпеня, Мінск . У Беларусі ў Рэестры аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах зарэгістравана 27720 аўтамабіляў-таксі (у тым ліку 4055 электрамабіляў). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
Акрамя таго, у рэестры зарэгістраваны 37290 вадзіцеляў таксі.
У Міністэрстве таксама паведамілі, што сярэдні чэк паездкі на таксі па краіне складае каля 12 рублёў.






