Спрынтар Антохін устанавіў юніёрскі рэкорд краіны на 200-метроўцы
Фота з архіва 24 ліпеня, Мінск . На чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы пабіта нацыянальнае юніёрскае (U20) дасягненне на дыстанцыі 200 метраў у мужчын,
У фінальным забегу на чэмпіянаце краіны перамогу з вынікам 20,73 сек атрымаў Раман Антохін. Другім і трэцім фінішавалі Аляксандр Уласюк (20,98) і Арцём Давыдзёнак (21,65). Антохін пабіў юніёрскі рэкорд Беларусі (20,81 сек), які быў устаноўлены прызёрам сусветнага і кантынентальнага форумаў-U20 Аляксандрам Ліннікам у 2010 годзе.
«Пабіць гэта дасягненне было маёй мэтай на гэты сезон. Рэзультат доўга мне не даваўся, стартаў пяць-шэсць я быў блізка, але ўсё не атрымлівалася. Сёння пашанцавала з надвор’ем, вецер не перашкаджаў. Дзякуй усім сапернікам, без такой канкурэнцыі я не змог бы прабегчы так хутка», — сказаў Антохін.
Чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы праходзіў на сталічным стадыёне «Дынама», за тры спаборніцкія дні ўдзельнікі нацыянальнага першынства разыгралі 45 камплектаў узнагарод.






