Грамадства

Якія «плюшкі» дзяржава прапануе жадаючым усяліцца ў пустуючае арэнднае жыллё? Адказаў міністр ЖКГ

Генадзь Трубіла 22 верасня, Мінск . Арэнднае жыллё, якое пустуе або падпадае пад знос, можа быць прададзена за адну базавую велічыню. Аб гэтым журналістам расказаў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы,

Як адзначыў міністр, на нарадзе разглядалася пытанне аб уключэнні ў гаспадарчы абарот незапатрабаванага арэнднага жылля. Ён звярнуў увагу, што на гэты час 15 тыс. арэндных жылых памяшканняў пустуюць больш за шэсць месяцаў. Такое жыллё, пабудаванае яшчэ ў савецкія часы, знаходзіцца пераважна ў сельскіх населеных пунктах.

«Больш за 1,3 тыс. жылых памяшканняў плануецца ўключыць у абарот, і на гэта ёсць попыт. Больш як 2,5 тыс. жылых памяшканняў неабходна адрамантаваць, прыкладна 6 тыс. знесці з прычыны незапатрабаванасці і трухлявасці», — расказаў міністр ЖКГ.

Аблвыканкамы распрацавалі план мерапрыемстваў па ўключэнні ў абарот такога пустуючага жылля. «Абмяркоўвалася пытанне (і было падтрымана кіраўніком дзяржавы) аб тым, каб даць права мясцовым распарадчым і выканаўчым органам па рашэнні аблвыканкамаў прадаваць за адну базавую велічыню жылыя памяшканні, якія неабходна рамантаваць або якія падпадаюць пад знос», — сказаў Генадзь Трубіла.
«У нас існуе і такі механізм па ўключэнні ў абарот, як аўкцыён з паніжэннем цаны. Ён больш працяглы (займае каля дзевяці месяцаў) і затратны па грашах. Неабходна выканаць ацэнку памяшкання, падаць яго на аўкцыён, а эфекту ад гэтага практычна мы не атрымліваем. Таму кіраўнік дзяржавы падтрымаў (прапанову. — Заўвага БЕЛТА) усё ж такі па рашэнні мясцовых органаў улады вызначаць спіс жылых памяшканняў, якія можна будзе прадаць за адну базавую», — дадаў ён.

Існуе і іншая прапанова па арэндным жыллі, якое мае патрэбу ў рамонце. Калі той, хто прэтэндуе на арэндныя «квадраты», выкажа жаданне засяліцца ў такое памяшканне і адрамантаваць, затраты на рамонт вылічаць з арэнднай платы. «Такім чынам, чалавек часова вызваляецца ад платы за арэнду», — растлумачыў Генадзь Трубіла.

«Мы абмеркавалі ўсе падыходы і бачым выразную карціну, як уключыць у гаспадарчы абарот арэндныя жылыя памяшканні», — канстатаваў міністр ЖКГ.

Ён таксама звярнуў увагу на ўжо існуючы механізм, звязаны з выкупам арэнднага жылля. Такая магчымасць ёсць у маладых спецыялістаў самых запатрабаваных спецыяльнасцей, якія пражываюць у малых населеных пунктах да 20 тыс. чалавек, пасля дзесяцігадовай адпрацоўкі ў арганізацыі, што прадаставіла жыллё.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»