Грамадства

Графік пераносу рабочых дзён у 2027 годзе зацвердзілі ў Беларусі 

Фота з архіва 5 кастрычніка, Мінск . У Беларусі зацвердзілі графік пераносу рабочых дзён у 2027 годзе. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Прадугледжваецца перанос рабочага дня з панядзелка 10 мая на суботу 8 мая.
Такім чынам, беларусы будуць адпачываць тры дні запар — 9 мая (нядзеля, Дзень Перамогі), 10 мая (панядзелак) і 11 мая (аўторак, Радаўніца).
У выніку такога пераносу будзе забяспечана найбольш збалансаваная працягласць перыядаў працы і адпачынку, адзначылі ў прэс-службе. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»