Грамадства

Горача, месцамі навальніцы. Што рыхтуе надвор’е сёння

18 ліпеня, Мінск . Якое надвор’е чакаць беларусам 18 ліпеня, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Па захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі ліўні. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с. Пры навальніцах у асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра складзе 23-29 градусаў, у заходніх і паўднёвых раёнах — 30-32 градусы гарачыні.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»