Герасімаў: адна з ключавых задач КДК — праверка выканання даручэнняў Прэзідэнта
Васіль Герасімаў 9 чэрвеня, Мінск . Адна з ключавых задач Камітэта дзяржкантролю (КДК) — праверка выканання даручэнняў Прэзідэнта, паведаміў старшыня КДК Беларусі Васіль Герасімаў у час сумеснага пасяджэння палат беларускага парламента,
«Наша агульная мэта — дабіцца своечасовага і якаснага выканання пастаўленых кіраўніком дзяржавы задач. Кожны выканаўца павінен адчуваць асабістую адказнасць за канчатковы вынік перад Прэзідэнтам», — падкрэсліў Васіль Герасімаў.
Пры гэтым кіраўнік КДК адзначыў паляпшэнне выканальніцкай дысцыпліны пры выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы.
Ён дадаў, што для забеспячэння выканання даручэнняў КДК праводзіць комплексны аналіз на стадыі іх рэалізацыі. Гэта дазваляе прыняць прэвентыўныя меры. Узмоцнены кантроль устаноўлены літаральна за кожным даручэннем. Гэта ўключае і меры персанальнай адказнасці кіраўнікоў.
Фота Мікалая Пятрова





