Эканоміка

«Газпрам трансгаз Беларусь» і МАЗ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве

30 верасня, Мінск . Газатранспартнае прадпрыемства «Газпрам трансгаз Беларусь» і флагман беларускай аўтамабільнай прамысловасці МАЗ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў час міжнароднай прамысловай выстаўкі «ІННАПРАМ. Беларусь»,

Дакументам прадугледжана развіццё інфармацыйнага і тэхналагічнага ўзаемадзеяння паміж кампаніямі, аб’яднанне іх тэхнічнага патэнцыялу і рэалізацыя сумесных праектаў. Адным з ключавых напрамкаў партнёрства стане пашырэнне вытворчасці газаматорнай тэхнікі.

У рамках пагаднення бакі актывізуюць намаганні па ўкараненні сучасных тэхналагічных рашэнняў, абмен кампетэнцыямі і пошук новых магчымасцей для сумеснай работы. Партнёрства накіравана на доўгатэрміновае развіццё сегмента аўтамабільнай тэхнікі на кампрыміраваным і звадкаваным прыродным газе.

Намеснік генеральнага дырэктара МАЗ, камерцыйны дырэктар Сяргей Шуляк падкрэсліў, што іх супрацоўніцтва мае шматгадовую гісторыю. Стратэгічнае партнёрства ўключае абнаўленне карпаратыўнага парку «Газпрам трансгаз Беларусь» аўтамабілямі і аўтобусамі беларускай вытворчасці. Падпісанае пагадненне разлічана на пяць гадоў і будзе садзейнічаць развіццю рынку газаматорнага аўтатранспарту Саюзнай дзяржавы.
«Увесь мадэльны рад МАЗ пераведзены на выкарыстанне газаматорнага паліва. Больш гэта тэхніка прадстаўлена ў Расійскай Федэрацыі, таму што там дзейнічае праграма падтрымкі набыцця гэтай тэхнікі, якая патанняе яе і робіць больш прывабнай для канчатковага спажыўца. Вопыт, які ёсць у расійскіх партнёраў, мы распаўсюджваем для ўкаранення ў Беларусі», — растлумачыў Сяргей Шуляк.

На думку намесніка генеральнага дырэктара па агульных пытаннях у ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» Данііла Марчанкава, пагадненне падводзіць вынікі шматгадовага супрацоўніцтва, якое накіравана на развіццё выкарыстання прыроднага газу як паліва на ўсіх відах тэхнікі.
II Міжнародная прамысловая выстаўка «ІННАПРАМ. Беларусь» праходзіць у Мінску з 30 верасня па 2 кастрычніка. Яе ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі больш як 40 краін, а агульная плошча выставачнай экспазіцыі склала 20 тыс. кв.м.
Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»