Спорт

«Мінчанка-2» з перамогі стартавала ў чэмпіянаце Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі 

Фота з архіва ВК «Мінчанка» 8 верасня, Мінск . Валейбалісткі «Мінчанкі-2» выйгралі першы матч новага сезона Маладзёжнай лігі Расіі сярод жаночых каманд,

Матчы першага круга рэгулярнага чэмпіянату з удзелам нашай каманды прымае Калінінград. У стартавым паядынку сезона-26/27 сталічны клуб у трох сэтах абыграў «Амічку-Акадэмію» з Омскай вобласці (25:23, 25:17, 25:17). У сераду «Мінчанка-2» сустрэнецца з «Енісеем-2» з Краснаярскага края, гульня стартуе ў 16.00. 11 і 12 верасня беларускі правядуць паўторныя матчы з тымі ж сапернікамі.

Удзел у Маладзёжнай валейбольнай лізе Расіі прымаюць дубліруючыя склады каманд — удзельніц жаночай Суперлігі, дзе нашу краіну прадстаўляе «Мінчанка». У мінулым сезоне маладзёжнага турніру сталічны калектыў заняў пятае месца сярод 14 клубаў.

Усяго ў рэгулярным чэмпіянаце МВЛ-26/27 пройдуць сем раўндаў. Наступныя туры для беларусак адбудуцца ў Калінінградзе, Краснадары (абодва — у кастрычніку), Мінску (лістапад і студзень), Чэлябінску (снежань) і падмаскоўным Адзінцове (люты).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»