Лукашэнка ставіць задачу чаго б гэта ні каштавала пераадолець планку $1 млрд у гандлі з Бранскай вобласцю
20 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу нарасціць аб’ёмы ўзаемнага гандлю з Бранскай вобласцю. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з губернатарам гэтага расійскага рэгіёна Ягорам Кавальчуком,
«Планавалі некалі развіваць наш фундамент — эканамічныя адносіны. Праўда, да 1 млрд (долараў ЗША. — Заўвага ) падышлі, але не ўзялі гэту планку. Трэба паставіць задачу чаго б гэта ні каштавала пераадолець мільярд долараў тавараабароту», — сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт абазначыў ключавыя напрамкі для развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння.
Тавараабарот Беларусі і Бранскай вобласці з 2021 года стабільна перасягаў $800 млн, а ў некаторыя гады — $900 млн, набліжаючыся да $1 млрд. За студзень — жнівень бягучага года ён склаў звыш $582 млн, што на 11% больш за паказчык аналагічнага перыяду мінулага года. Сальда для нашай краіны дадатнае — больш як $387 млн (плюс 13%). Аснову беларускага экспарту складаюць сельскагаспадарчыя машыны і механізмы, нафтапрадукты, малако і вяршкі, мінеральныя ўгнаенні, сыры і тварог, кокс і бітум.
/Будзе дапоўнена/.





