Палітыка

Форум забеспячэння бяспекі праходзіць у Маскве з удзелам высокапастаўленай дэлегацыі Беларусі

10 лістапада, Масква /Эдуард Півавар . Міжнародны форум забеспячэння калектыўнай бяспекі праходзіць 10 і 11 лістапада ў Маскве. У яго рабоце прымаюць удзел дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Максім Рыжанкоў, міністр абароны Віктар Хрэнін,

Форум прызначаны стаць платформай для адкрытага і непрадузятага дыялогу па шырокім спектры актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Праз аб’яднанне калектыўных намаганняў саюзнікаў і аднадумцаў, умацаванне ўзаемнага даверу паміж дзяржавамі, сінергію дзейнасці інтэграцыйных структур еўразійскай прасторы бачацца магчымасці для нейтралізацыі агульных пагроз, зніжэння канфрантацыі, стварэння спрыяльных умоў для стабільнага і паступальнага развіцця.

У ходзе мерапрыемства пройдуць дыскусіі па прыярытэтных пытаннях забеспячэння калектыўнай бяспекі і наладжвання шматбаковага супрацоўніцтва на прасторы Вялікай Еўразіі. Перад пачаткам работы форуму яго ўдзельнікі, у тым ліку беларуская дэлегацыя, азнаёміліся з экспазіцыяй прадукцыі, тэхналогій і перадавога вопыту па асноўных напрамках дзейнасці АДКБ.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»