Палітыка

Беларуская дэлегацыя правядзе серыю сустрэч на палях Парламенцкага форуму БРІКС у Індыі 

Фота Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 25 кастрычніка, Мінск . Беларуская дэлегацыя правядзе серыю двухбаковых сустрэч на палях XII Парламенцкага форуму БРІКС, які пройдзе 26-27 кастрычніка ў Індыі пад дэвізам «Умацаванне ролі парламентаў у інтарэсах развіцця, арыентаванага на патрэбнасці людзей», паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
Беларуская парламенцкая дэлегацыя прыбыла ў Нью-Дэлі для ўдзелу ў маштабным Парламенцкім форуме БРІКС. Савет Рэспублікі на форуме прадстаўляе член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Аляксандр Лук’янаў. У час насычанай праграмы форуму запланавана правядзенне чатырох пленарных сесій, а таксама профільная сустрэча кіраўнікоў камітэтаў па міжнародных справах. Аляксандр Лук’янаў выступіць на пасяджэннях форуму і правядзе серыю двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый краін — удзельніц і партнёраў аб’яднання.
Парламенцкія форумы БРІКС выступаюць ключавым элементам парламенцкага вымярэння арганізацыі, забяспечваючы заканадаўчую падтрымку дасягнутых дамоўленасцей, умацаванне прынцыпаў шматпалярнасці і пашырэнне міжпарламенцкага дыялогу. Нацыянальны сход Беларусі прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах БРІКС з 2024 года.
Афіцыйны статус дзяржавы — партнёра БРІКС адкрывае для Беларусі новыя гарызонты знешнеэканамічнага супрацоўніцтва, садзейнічае ўмацаванню сувязей з сусветнымі рынкамі, якія найбольш дынамічна развіваюцца, і актыўнаму ўдзелу ў пабудове справядлівай архітэктуры міжнародных адносін. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»