Грамадства

На чэмпіянат па колцы дроў сярод СМІ пачаты прыём заявак

Фота з архіва 25 кастрычніка, Мінск . Бераг вадасховішча «Вяча» ператворыцца ў сапраўдную спартыўную арэну — 8 лістапада тут пройдзе чэмпіянат па колцы дроў сярод СМІ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінскага аблвыканкама.
У праграме — спартыўны паядынак паміж прадстаўнікамі медыясферы, камандныя эстафеты, а таксама шырокі асартымент страў нацыянальнай кухні з дэгустацыяй, выступленні артыстаў і забаўляльная праграма, сямейныя актыўнасці для гледачоў.
Удзельнікаў чакаюць падарункі, а пераможцаў — суперпрызы.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 19.00 3 лістапада на электронную пошту pressa@minsk-region.gov.by.
Арганізатары чэмпіянату — Мінскі аблвыканкам і абласное лесагаспадарчае аб’яднанне. Палажэнне аб правядзенні чэмпіянату размешчана на сайце Мінскага аблвыканкама.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»