Ваенная бяспека дзяржавы заўсёды з’яўляецца адной з асноўных сфер — Белы
28 верасня, Мінск . Ваенная бяспека дзяржавы заўсёды з’яўляецца адной з асноўных сфер. Аб гэтым заявіў журналістам Уладзімір Белы, назначаны на пасаду начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першага намесніка міністра абароны,
«Ваенная бяспека дзяржавы заўсёды з’яўляецца адной з асноўных сфер, якая забяспечвае жыццядзейнасць народа і яго мірнае неба, дабрабыт, — сказаў Уладзімір Белы. — Калі гаварыць аб Генеральным штабе, то гэта орган ваеннага кіравання, які забяспечвае будаўніцтва і развіццё Узброеных Сіл, непасрэдна кіраўніцтва Узброеных Сіл і ў самы складаны час — вядзенне ваенных дзеянняў».
Ён падкрэсліў, што калі пастроіць работу правільна, з прагнозам на будучыню, то ёсць магчымасць пазбегнуць самай складанай сітуацыі — ваенных дзеянняў. «Як і ставіць задачу Прэзідэнт перад людзьмі ў пагонах, неабходна рыхтавацца да вайны так, каб яна ніколі не наступіла, — растлумачыў начальнік Генштаба. — Гэта асноўная мэта і задача. У нас для гэтага ўсё ёсць. Праведзена доўгатэрміновае, кароткатэрміновае планаванне ва Узброеных Сілах. Мы ведаем, куды рухацца. Мы ведаем усе рызыкі, пагрозы, якія існуюць і могуць узнікнуць. Праходзячы службу ў розных органах ваеннага кіравання, я таксама прымаў удзел у падрыхтоўцы прапаноў, у разліках, якія потым былі пакладзены ў аснову гэтага планавання».
Уладзімір Белы звярнуў увагу, што абстаноўка дынамічная і заўсёды ўносіць навацыі, змяненні. «Нешта неабходна будзе па ходу развіцця гэтай абстаноўкі змяняць, але самае асноўнае ўжо вызначана, і ў гэтым напрамку будзем рухацца, — адзначыў ён. — Вядома, для гэтага запатрабуюцца пэўныя настойлівасць і ўпартасць. Ведаю не па чутках стан ва Узброеных Сілах, таму што праходзіў службу ў многіх аб’яднаннях, фарміраваннях, добра ведаю людзей. Упэўнены, што з пастаўленымі задачамі Генеральны штаб справіцца паспяхова».





