РІКВ завяршыў апрацоўку бланкаў адказаў ЦЭ па профільных прадметах
Фота з архіва 6 чэрвеня, Мінск . Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў завяршыў апрацоўку бланкаў адказаў цэнтралізаванага экзамену па профільных прадметах, які выпускнікі пісалі 26 мая. Аб гэтым паведаміў дырэктар РІКВ Дзмітрый Міронаў.
Кіраўнік установы праінфармаваў, што рассылка СМС з баламі ўдзельнікаў пачнецца сёння пасля 14.00. «Азнаёміцца з бланкамі адказаў можна будзе на сайце РІКВ паэтапна», — дадаў Дзмітрый Міронаў.
Важна помніць, што афіцыйнае паведамленне прыходзіць адрасату толькі ад rikc.by. У ім няма ніякіх спасылак, а толькі прадмет, бал і нумар бланка. «Усё астатняе — махляпы, будзьце пільныя», — перасцярог дырэктар РІКВ.






