Культура

Этнічнае свята эпохі ранняга сярэдневякоўя пройдзе ў Чавускім раёне 25 ліпеня

Фота з архіва 5 ліпеня, Магілёў . У аграгарадку Радамля Чавускага раёна 25 ліпеня пройдзе ХIII этнічнае свята эпохі ранняга сярэдневякоўя «У госці да радзімічаў», заснаванае на стылістыцы і падзеях IX-XI стагоддзяў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

Па традыцыі аўтэнтычнае свята разгорнецца на замкавай гары. На гэтым месцы ў X стагоддзі радзімічы заснавалі сваё паселішча. Гэта гісторыя і будзе прадстаўлена ў час фестывалю.

Для гасцей свята будзе працаваць музей пад адкрытым небам, пройдуць майстар-класы па традыцыйных рамёствах, выставы-продажы вырабаў майстроў. Таксама арганізуюць разнастайныя інтэрактыўныя зоны, атракцыёны ў стылістыцы ранняга сярэдневякоўя, этнаквест для дзяцей і дарослых.

У праграме фестывалю — тэатралізаваны паказ «Падарожжа ў сівую даўніну», паказальныя баі рэканструктараў, канцэртныя праграмы запрошаных калектываў, фаер-шоу і распальванне рытуальнага вогнішча. А завершыцца свята этна-дыскатэкай.

Пачатак святочнай праграмы ў 16.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»