Еўрапейскія кантралюючыя службы за суткі аформілі 25 працэнтаў грузавікоў ад нормы — ДПК
Фота з архіва 16 ліпеня, Мінск . За суткі еўрапейскія кантралюючыя службы аформілі 25 працэнтаў грузавікоў ад нормы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.
Уезду ў Літву чакаюць 110 фур. Сумежны бок у пункце пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») за суткі аформіў толькі 20 працэнтаў велікагрузаў. Перад пагранпераходам «Шальчынінкай» («Беняконі») знаходзяцца 80 грузавікоў. Праз пункт пропуску ў Літву праехала 36 працэнтаў аўто ад нормы.
Кантралюючыя службы польскага пункта «Баброўнікі» («Бераставіца») прынялі на сваю тэрыторыю 21 працэнт фур.
Уезду ў ЕС перад пагранпераходамі «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі»), «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») чакаюць каля 300 легкавушак. Іх супрацоўнікі аформілі 43 працэнты легкавога транспарту.






