Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 12 раёнах Беларусі
Фота з архіва 14 ліпеня, Мінск . Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 12 раёнах Беларусі. Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная карта Міністэрства лясной гаспадаркі, .
Абмежаванні закранулі два раёны Брэсцкай вобласці — Жабінкаўскі і Кобрынскі, а таксама дзевяць раёнаў Гомельскай вобласці — Ельскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Акцябрскі, Петрыкаўскі і Рэчыцкі. Акрамя гэтага, абмежаванне ўведзена ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці.
Спецыялісты рэкамендуюць перад паходам у лес даведацца актуальную інфармацыю на афіцыйным сайце Мінлясгаса, дзе аператыўна абнаўляюцца даныя аб сітуацыі ў лясах і ўвядзенні мер абмежавальнага характару. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.






