Дзе ў Беларусі будзе цяплей за ўсё 26 верасня, адказалі сіноптыкі
25 верасня, Мінск . Дзе ў Беларусі будзе цяплей за ўсё 26 верасня, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, паўднёвы 4-9 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад 6 да 12 градусаў. Днём будзе 11-16, па поўдні і паўднёвым усходзе — 17-19 градусаў цяпла.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





