Спорт

Беларускі заваявалі чатыры залатыя ўзнагароды міжнароднага турніру па боксе ў Батумі

Фота Мінспорту 27 мая, Мінск . Беларускія спартсменкі выйгралі шэсць медалёў IV Міжнароднага баксёрскага турніру памяці Іраклі Абашыдзэ, што прайшоў у грузінскім Батумі,

Уладальніцамі ўзнагарод сталі ўсе шасцёра заяўленых на турніры беларускіх спартсменак (4-2-0). Нашы дзяўчаты заваявалі чатыры залатыя медалі з чатырох магчымых, паколькі ў дзвюх вагах былі прадстаўлены па дзве беларускі. У фінале турніру ў катэгорыі да 51 кг Юлія Апанасовіч перамагла Ірыну Вінаградаву, а ў вырашальным паядынку ў вазе да 70 кг Арына Данільчык была мацнейшая за Дар’ю Ляцко.

Акрамя таго, перамогі на турніры атрымалі нашы Марыя Піліпенка і Аліна Вебер. На шляху да золата Піліпенка прайшла грузінку Тэону Бакурадзэ і армянку Ліліт Мікаелян, а Вебер перамагла Ані Мурадзян з Арменіі ў паўфінале і гаспадыню спаборніцтваў Тацію Букія ў фінале.

Усяго ўдзел у мемарыяле Абашыдзэ прынялі больш за 200 баксёраў з дзесяці краін — Грузіі, Беларусі, Грэцыі, Ізраіля, Малдовы, Польшчы, Арменіі, Азербайджана, Казахстана і Турцыі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»