Грамадства
Да +13°С чакаецца сёння ў Беларусі
28 кастрычніка, Мінск . У Беларусі сёння раніцай месцамі па краіне чакаецца туман. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY






