Палітыка

Мільярдны тавараабарот — не мяжа. На што разлічваюць Мінск і Нью-Дэлі 

Фота з архіва Беларусь і Індыя маюць намер вывесці двухбаковае супрацоўніцтва на новы ўзровень. Размова ідзе не толькі аб павелічэнні тавараабароту, але і стварэнні сумесных вытворчасцей, развіцці навуковага супрацоўніцтва, транспартных сувязей і ўзаемадзеяння паміж рэгіёнамі. За дзевяць месяцаў 2026 года ўзаемны гандаль паміж Беларуссю і Індыяй вырас на 30%, а абарот тавараў і паслуг па выніках мінулага года перавысіў $1 млрд. Якія магчымасці бачаць краіны адна ў адной, што ўжо ўдалося зрабіць і якія праекты могуць стаць наступнымі кропкамі росту — у матэрыяле .

Дружба з гісторыяй: што звязвае Беларусь і Індыю

Фармальна дыпламатычныя адносіны Беларусь і Індыя ўстанавілі крыху больш за тры дзесяцігоддзі таму. Аднак культурныя сувязі паміж краінамі маюць больш глыбокія карані. Яшчэ ў 1931 годзе Мінск наведаў Рабіндранат Тагор — індыйскі паэт, пісьменнік і лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Аб гэтым у 2015 годзе нагадаў прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы ў час дзяржаўнага візіту ў Беларусь.

«Хоць наша афіцыйная дыпламатычная гісторыя адносна кароткая, культурныя сувязі Індыі і Беларусі маюць цікавае мінулае. Нацыянальны паэт Індыі Рабіндранат Тагор наведаў Мінск у 1931 годзе і сустрэўся з некалькімі вядучымі інтэлектуаламі і пісьменнікамі таго часу. Яго паэзія карысталася тут вялікай папулярнасцю», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Новы этап збліжэння паміж краінамі пачаўся ў сярэдзіне XX стагоддзя, калі Індыя актыўна развівала адносіны з Савецкім Саюзам. Пасля візіту савецкіх кіраўнікоў у Індыю ў 1955 годзе Масква стала адным з важных партнёраў Нью-Дэлі ў індустрыялізацыі краіны. Савецкія спецыялісты ўдзельнічалі ў будаўніцтве прамысловых прадпрыемстваў, перадавалі тэхналогіі, развіваліся навуковыя і культурныя абмены. Індыйскія фільмы станавіліся папулярнымі ў савецкіх кінатэатрах, а савецкая літаратура і адукацыя знаходзілі сваю аўдыторыю ў Індыі.

Беларусь як адна з рэспублік Савецкага Саюза таксама была часткай гэтага вялікага супрацоўніцтва. Але асаблівае значэнне для будучых двухбаковых адносін меў май 1985 года, калі Мінск наведаў прэм’ер-міністр Індыі Раджыў Гандзі. Ён азнаёміўся з дасягненнямі Беларускай ССР, яе прамысловасцю і навукова-тэхнічным патэнцыялам. 
Ад первых пагадненняў да значных праектаў

Пасля набыцця Беларуссю незалежнасці гістарычныя сувязі атрымалі прадаўжэнне ўжо на ўзроўні дзвюх самастойных дзяржаў. Індыя адной з першых прызнала незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе, а 17 красавіка 1992 года краіны ўстанавілі дыпламатычныя адносіны. У 1993 годзе пачало работу індыйскае пасольства ў Мінску, а ў 1998-м Беларусь адкрыла сваё дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Нью-Дэлі.

За наступныя дзесяцігоддзі бакі сфарміравалі шырокую дагаворна-прававую базу, наладзілі рэгулярны палітычны дыялог і стварылі механізмы ўзаемадзеяння ў гандлі, прамысловасці, навуцы, адукацыі і ваенна-тэхнічнай сферы. Асобнае месца ў адносінах занялі пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў і тэхнікі на індыйскі рынак, а таксама падрыхтоўка індыйскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ.

Сёння, больш як праз 30 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін, Мінск і Нью-Дэлі стаяць перад задачай вывесці супрацоўніцтва на якасна новы ўзровень.

«Пытанне супрацоўніцтва Беларусі з Індыяй вельмі актуальнае цяпер і знаходзіцца на асаблівым кантролі. Мы далёка не ўсё рэалізавалі і нават блізка да таго не падышлі, каб рэалізаваць тыя магчымасці, якія мы сёння маем, — заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў лістападзе 2025 года, сустракаючыся з паслом Індыі. — І тая планка, да якой мы рэальна імкнёмся, — $2-3 млрд тавараабароту ў год — гэта цалкам рэальна і дасягальна. Таму галоўнае пытанне — гэта актывізацыя нашага супрацоўніцтва».

За дзевяць месяцаў 2026 года тавараабарот дзвюх краін павялічыўся на 30%.  Па выніках мінулага года сукупны абарот тавараў і паслуг перавысіў $1 млрд. Але ў Мінску і Нью-Дэлі лічаць, што патэнцыял значна шырэйшы.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»