Прэзідэнт

Лукашэнка: Казахстан для Беларусі вельмі цікавы партнёр і дружалюбная краіна

1 кастрычніка, Мінск . Казахстан для Беларусі вельмі цікавы партнёр і дружалюбная краіна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Казахстана Алжасам Бекценавым,

«Беларусь вы добра ведаеце, нашы магчымасці. Яшчэ раз хачу падкрэсліць, я аб гэтым публічна ўжо гаварыў: Казахстан для нас вельмі цікавы партнёр і дружалюбная для нас краіна. І калі ваша вока зачэпіць нешта ў Беларусі ў плане машынабудавання (а гэта для Казахстана важна, як і для Беларусі), у галіне развіцця сельскай гаспадаркі, высокіх тэхналогій і іншых пытанняў — закрытых тэм няма, мы з задавальненнем будзем з вамі працаваць. Прытым адносіны паміж нашымі краінамі з даўніх часоў вельмі добрыя. Пры цяперашнім Прэзідэнце яны не пагоршыліся, а, наадварот, палепшыліся», — заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго казахстанскі калега Касым-Жамарт Такаеў удзяляе вялікую ўвагу развіццю адносін з Беларуссю. «Я вельмі задаволены гэтым. І мы часта закранаем тэму паляпшэння нашых адносін у плане прывязкі нашых эканомік. Гэта вельмі важна ў сувязі з тым, што вы сёння ўзначальваеце эканамічны напрамак у Казахстане, — адзначыў Прэзідэнт. — У вас склаліся добрыя адносіны з нашым прэм’ер-міністрам. Ён мне пастаянна расказвае аб вашых кантактах. Я вельмі рады, задаволены гэтым і гатовы далучыцца да любога пытання для таго, каб развіваць нашы адносіны».

Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што народы Беларусі і Казахстана звязвае агульная гісторыя: «Вы павінны ведаць, што прыехалі не да чужых людзей. Беларусы — вашы блізкія людзі. Мы павязаны крывёю, калі можна так па-народнаму сказаць. Таму што вельмі многія казахстанцы абаранялі Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны і тут праславіліся. Мы гэты цэнім, нікога не забылі».

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алжасу Бекценаву поспехаў у ходзе яго візіту ў Беларусь, і ў тым ліку на сумесных мерапрыемствах з замежнымі калегамі.
Афіцыйны візіт у Беларусь прэм’ер-міністра Казахстана праходзіць 1 і 2 кастрычніка. Візіт сумешчаны з удзелам у мерапрыемствах Еўразійскага міжурадавага савета і выстаўкі «ІНАПРАМ. Беларусь».

У 2025 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам склаў $1,38 млрд і ў параўнанні з 2024 годам павялічыўся амаль на 24%. Беларускі экспарт дасягнуў $1,08 млрд. Па выніках студзеня — ліпеня гэтага года краіны ўжо нагандлявалі больш як на $0,8 млрд, павялічыўшы тавараабарот на 16% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2025 года.

Істотная дадатная дынаміка і ў гандлі паслугамі. Па выніках 2025 года гэты паказчык склаў $470,5 млн, што было амаль на 6% больш, чым у 2024-м. А за студзень — ліпень бягучага года аб’ём гандлю паслугамі ўжо дасягнуў амаль $382 млн з ростам на 54,1% да аналагічнага перыяду мінулага года.
Прыбаўляюць Беларусь і Казахстан таксама і ў інвестыцыйным супрацоўніцтве. У 2025 годзе ў эканоміку Беларусі паступіла звыш $69 млн казахстанскіх інвестыцый (рост у 2,2 раза), з іх прамых — $26,6 млн. У першым паўгоддзі 2026 года — $104,8 млн (рост у 6,2 раза), з іх прамых — $52,7 млн.

Тавараправодная сетка айчынных вытворцаў у Казахстане ўключае больш за 40 кампаній, створаных з прыцягненнем беларускага капіталу, а таксама звыш 170 суб’ектаў дылерскай сеткі. Функцыянуюць 7 сумесных зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі і абсталявання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»