Спорт

Беларуска Новікава заваявала серабро юнацкага першынства Еўропы па цяжкай атлетыцы

Фота з архіва 20 жніўня, Мінск . Дар’я Новікава прынесла беларускай камандзе першыя медалі чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат да 15 і да 18 гадоў,

У першы дзень кантынентальнага форуму адбыліся спаборніцтвы ў катэгорыі да 45 кг сярод дзяўчат да 18 гадоў. У рыўку Дар’я Новікава справілася са штангай вагой 52, 55 і 57 кг, а выступленні ў штуршку пачала з двух няўдалых падыходаў на 73 кг. Трэцяя спроба аказалася паспяховай, што прынесла беларусцы малы сярэбраны медаль у гэтым практыкаванні і другое месца ў дваябор’і (130 кг).

Бронзавая медалістка малдаванка Кацярына Вілку па суме ўступіла Дар’і адзін кілаграм. Абсалютнай чэмпіёнкай Еўропы-U18 стала Асель Сенель з Турцыі (142 кг, 66+76). Усяго на турнір у Прышціне заявіліся больш за 350 юных штангістаў з 38 краін, Беларусь прадстаўляюць 15 спартсменаў (10 юнакоў і 5 дзяўчат). Спаборніцтвы прадоўжацца па 27 жніўня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»