Прэзідэнт

Беларусь ратыфікавала папраўкі ў дагавор аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Расіяй

Фота з архіва 26 чэрвеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Пратаколам прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у названы дагавор у частцы павелічэння колькасці ўпаўнаважаных арганізацый па яго рэалізацыі, а таксама спрашчэння парадку пастаўкі агрэгатаў, вузлоў і камплектуючых.

Ратыфікацыя пратакола дасць магчымасць большай колькасці айчынных арганізацый аператыўна набываць прадукцыю ваеннага прызначэння ў Расіі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»