Прэзідэнт

Беларусь і Гана ствараюць камітэт па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

8 чэрвеня, Мінск . Беларусь і Гана заключылі пагадненне аб стварэнні сумеснага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Адпаведны дакумент падпісаны ў прысутнасці лідараў дзвюх краін Аляксандра Лукашэнкі і Джона Драмані Махамы пасля завяршэння афіцыйных перагавораў у Мінску,

Камітэт зоймецца каардынацыяй намаганняў бакоў па нарошчванні гандлёвых сувязей і эканамічнай кааперацыі. «Прапаную не зацягваючы правесці першае пасяджэнне камітэта, каб ажыццявіць усе дамоўленасці па выніках вашага візіту. Мы павінны мець канкрэтны план сумесных дзеянняў па развіцці гандлю паміж нашымі краінамі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка на перагаворах.

Заключана таксама міжурадавае пагадненне аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах.

Профільныя ведамствы дзвюх краін падпісалі мемарандум па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі.

Акрамя таго, заключана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Ганскай нацыянальнай гандлёва-прамысловай палатай.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»