Прэзідэнт

Лукашэнка на «Славянскім базары» ўручыў прэміі СД у галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады

16 ліпеня, Віцебск . Прэзідэнт Беларусі, Старшыня Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2025-2026 гады творчым дзеячам, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі,

Адпаведныя прэміі за 2025-2026 гады былі прысуджаны ў лютым бягучага года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы.

Прэмія прысуджана галоўнаму дырыжору Нацыянальнага Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь Віталю Кульбакову за стварэнне канцэртных праграм, якія садзейнічаюць умацаванню дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі.

Ад Расійскай Федэрацыі прэмій удастоены аўтарскі калектыў у складзе Любові Падлясновай і Надзеі Бабенка за выставу «Бессмяротнасць подзвігу. Да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»; аўтарскі калектыў у складзе Уладзіміра Малышава, Ірыны Зернавой, Ніны Качаляевай і Дзіяны Кабленковай за праект «Кінаадукацыя: сумесныя адукацыйныя праекты дзяржаў — удзельніц СНД».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»