Эканоміка

Беларусь прапануе Омскай вобласці мадэрнізацыю трамвайных вагонаў

23 лістапада, Мінск . Беларусь прапануе Омскай вобласці мадэрнізацыю трамвайных вагонаў, якая ўключае ў сябе выкананне капітальна-аднаўленчага рамонту цялежак і ўстаноўку на іх новых трамвайных вагонаў беларускай вытворчасці. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч у час сустрэчы з губернатарам Омскай вобласці Расіі Віталем Хацэнкам,

«Гатовы разглядаць і іншыя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы гарадскога электрычнага транспарту, — адзначыў Віктар Каранкевіч. — Ведаю, што для Омскай вобласці з’яўляецца актуальным пытанне абнаўлення парку пасажырскай тэхнікі. Разлічваем, што пастаўка ў бліжэйшы час закантрактаванай партыі з 24 аўтобусаў стане пачаткам будучай сістэмнай работы».
Паводле слоў віцэ-прэм’ера, акрамя грузавой і камунальнай тэхнікі, Беларусь мае значны патэнцыял і ў галіне вытворчасці пажарных і аварыйна-выратавальных машын па поўным цыкле. «Пажзаб» — сучаснае беларускае прадпрыемства, якое выконвае распрацоўку і серыйны выпуск пажарнай тэхнікі з 2002 года. Якасць тэхнікі пацверджана яе пастаўкамі шырокаму колу спажыўцоў у Расіі, у тым ліку МНС.

Віктар Каранкевіч адзначыў, што візіт губернатара сведчыць аб высокім узроўні ўзаемнага інтарэсу да супрацоўніцтва, а таксама аб наяўнасці комплексу пытанняў да абмеркавання. «У ходзе вашай сённяшняй сустрэчы з кіраўніком дзяржавы былі абазначаны прыярытэтныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. Хацеў бы запэўніць, што з боку ўрада Беларусі будуць прыняты вычарпальныя меры па іх рэалізацыі», — падкрэсліў віцэ-прэм’ер.
Частка актуальных задач таксама была пастаўлена ў ходзе сустрэчы губернатара з прэм’ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным у час XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Адзін з вынікаў — правядзенне бізнес-форуму і пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве. «Беларускі бок разлічвае, што гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць нарасціць узаемныя сувязі паміж дзелавымі коламі і нададуць дадатковы імпульс далейшаму павелічэнню тавараабароту, які традыцыйна дэманструе рост», — рэзюмаваў Віктар Каранкевіч.
Віталь Хацэнка ў сваю чаргу адзначыў, што партнёрства з Беларуссю мае даўнюю гісторыю. Краіна — у тройцы вядучых знешнегандлёвых партнёраў расійскага рэгіёна. «Будзем і ў далейшым рабіць так, каб наш тавараабарот быў яшчэ больш значным. Дарэчы, сёння мы плануем падпісаць новы план на бліжэйшыя тры гады ў рамках пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве», — звярнуў увагу ён. Фота Мікалая Пятрова

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»